4 кастрычніка вучні 5-9 класаў сталі ўдзельнікамі практыкума "Мы ў адказе за свае ўчынкі". Падлеткі пабывалі ў ролі юрыстаў, вызначаючы від юрыдычнай адказнасці ў розных парушэннях. Затым інсцэніравалі сітуацыю і выпрацавалі алгарытм правільных дзеянняў, каб парушэнне не засталося безнаказаным. Далей рабяты запоўнілі кластар "Пазітыўныя і негатыўныя прычыны, якія прыводзяць да правапарушэнняў".
У канцы практыкума падлеткі прыйшлі да вываду, што правапарушэнні маюць сур'ёзныя наступствы як для грамадства, так і для асобы парушальніка і яго бацькоў.