11 кастрычніка ў нашай школе прайшоў Дзень здароўя і спорту сярод вучняў 2-4 класаў пад назвай "Са спортам сябраваць - здароўе набываць" і сярод вучняў 5-9 класаў "Асенні лёгкаатлетычны крос". Рабяты ўдзельнічалі ў розных рухомых гульнях і эстафетах на свежым паветры.Удзельнікі кроса імкнуліся прыкласці ўсе намаганні і абудзіць у сабе другое дыханне, каб прыбегчы да фінішнай рысы першымі. Кожны ўдзельнік спаборніцтваў, незалежна ад узросту, змог праявіць сваю сілу, спрыт, хуткасць, трапнасць і кемлівасць.На мерапрыемствы рабяты атрымалі зарад бадзёрасці і добрага настрою на выхадныя.