1 лістапада ў рамках школьнай суботы вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве "Ці ведаеш ты свой горад?". Мэтай мерапрыемства было сфарміраваць уяўленні вучняў аб малой Радзіме. Падчас мерапрыемства вучні замацавалі веды аб родным горадзе, яго сімволіцы. Замацавалі паняцце "малая Радзіма", пагаварылі аб славутых месцах нашага горада, разгадалі загадкі аб галоўных будынках нашага горада. У канцы навучэнцы намалявалі наш горад.