22 лістапада ў шосты школьны дзень сярод вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства, накіраванае на працоўнае выхаванне і прафарыентацыю пад назвай "Кім я мару стаць?". Галоўная мэта мерапрыемства - пашырыць веды дзяцей аб свеце прафесій, прывіваць цікавасць да розных відаў дзейнасці. Дзеці пазнаёміліся з рознымі прафесіямі, адгадвалі загадкі, крыжаванкі, малявалі малюнкі сваёй будучай прафесіі, абмяркоўвалі неабходнасць і важнасць выбару прафесіі. Час праляцеў хутка і з карысцю.