9 студзеня вучні 5-9 класаў дзяржаўнай установы адукацыі "Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна" прынялі ўдзел у акцыі "Размаўляй са мной па-беларуску" ў рамках марафона "Мова родная - свая". Беларуская мова гучыць не толькі на ўроках, але і на перапынках, і ў паўсядзённых зносінах. І гэта вельмі радуе! Далучайцеся да нас!
#ДзеньРоднагаСвайго#КожнаяПятніца#МінАдукацыі#РодноеСвоё