9 студзеня ў рамках акцыі "Кожная пятніца роднае, сваё" вучні 1-4 класаў прынялі ўдзел у праглядзе і абмеркаванні кутка беларускай мовы "Любі, шануй, родную мову!". Паглыбілі веды пра скарбы беларускай мовы, пагулялі ў вядомую усім гульню "Перакладчык". Кожны з цікавасцю адгадваў загадкі, складваў прымаўкі, прыказкі. Усяму пачатак - родная мова!