На гэтым тыдні выхаванцы нашага дзіцячага сада працягнулі знаёмства з дзяржаўнымі сімваламі Рэспублікі Беларусь (герб, сцяг, гімн).
Дашкольнікі пазнаёміліся з сімвалічным значэннем элементаў герба, значэннем колераў і арнаменту сцягу нашай краіны, даведаліся аб правілах выканання гімна (слухаць і выконваць гімн стоячы, хлопчыкам здымаць галаўны ўбор). З дзецьмі праведзены гутаркі на тэму: "Навошта дзяржаве герб, сцяг, гімн", "Дзе можна ўбачыць дзяржаўныя сімвалы Беларусі", "Наш сцяг", "Наш гімн". Выхаванцам былі прапанаваны дыдактычныя гульні і практыкаванні: "Сімвалы Беларусі", "Так ці не?", "Знайдзі герб", "Раскажы дзе можна ўбачыць герб і сцяг Беларусі", "Знайдзі сцяг Беларусі", "Які ён наш герб?", мэтай якіх было фарміраванне ўяўлення дзяцей аб Рэспубліцы Беларусь як дзяржаве, гонару і павагі да дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь.