Наша духоўная спадчына - цікавыя казкі, мудрыя прыказкі і прымаўкі, трапныя загадкі і, вядома ж, непаўторныя беларускія песні. Вучні нашай школы з задавальненнем прынялі ўдзел у мерапрыемстве #ДзеньНароднайПесні. 30 студзеня ў школе гучалі "Перапёлачка", "Рэчанька", "Купалінка". Вучні з задавальненнем слухалі народныя песні і самі іх выконвалі. Свята ўдалося!