У рамках праекта «Кожная пятніца — роднае, сваё» для выхаванцаў дзіцячага сада былі праведзены мерапрыемствы по тэме “Беларусь турыстычная”. З дзецьмі былі праведзены гутаркі, арганізаваны гульні (“Паштальён”, “Пазнай па апісанні”, “Складаем карту” і інш), прагляд альбомаў (“Славутасці Беларусі”, “Прагулка па Слоніме”, “Паркі і скверы Мінска”). Хлопчыкі і дзяўчынкі ўспомнілі галоўныя славутасці Рэспублікі Беларусь і Слонімшчыны. Знаёміліся з архітэктурнымі культурна-гістарычнымі помнікамі Беларусі. Такімі як Нясвіжкі, Мірскі, Лідскі замкі, Брэсцкай крэпасцю, саборамі і цэрквамі. Увага выхаванцаў звярталася на адрозненне пабудоў па знешнім выглядзе, іх памерах, гісторыі збудаванняў.