6 лютага ў рамках рэалізацыі праекта "Кожную пятніцу - роднае, сваё" вучні 5-9 класаў ДУА "Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна" вандравалі па Беларусі. #ДзеньБеларускіхВандровак са слоганам "Беларусь турыстычная" быў накіраваны на фарміраванне цікавасці да ўласнай краіны, роднага краю, прыроды і гісторыі праз інтэрактыўныя вандроўкі і гульні. Мерапрыемства прайшло жыва, весела і пазнавальна: вучні не толькі атрымалі новыя веды пра Беларусь, але набылі практычныя навыкі планавання вандроўкі і клопату пра родную прыроду.