13 лютага ў межах рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшло мерапрыемства "#Распакоўка па-беларуску." Беларускія прадукты - наш гарачы выбар". Вучні ў гульнёвай форме даказалі, што роднае сваё - самае смачнае, бо ў ім памяць, традыцыі і любоў. Вучні стваралі прэзентацыі, малюнкі з дапамогай штучнага інтэлекту, пісалі рэцэпты прыгатавання дранікаў і бульбяной бабкі.