13 лютага тэма дня была наступная: “Беларускія прадукты - наш гарачы выбар”.
З дзецьмі былі праведзены гутаркі: “Карыснае можа быць смачным”, “Нашы прадукты”, дзе дзеці пазнаёміліся з беларускімі прадпрыемствамі па вытворчасці прадуктаў харчавання. Была арганізаван сюжэтна-ролевая гульня “У прадуктовай краме”, дзеці гулялі ў дыдактычныя гульні: “Што лішняе?”, “Падкажы слоўца”; настольна-друкаваныя гульні: “Сартуем прадукцыю”, “Супермаркет”, “Рэкламуем прадукцыю”.
Гульні, гутаркі, выкананне творчых заданняў дапамаглі дзецям усвядоміць: выбіраючы беларускія прадукты, мы выбіраем якасць, клопат пра здароўе і павагу да сваёй краіны.