16 лютага ў 6 класе прайшло мерапрыемства на тэму "Інфа-компас" у рамках праграмы "Я. Мая сям'я. Мая радзіма". У ходзе мерапрыемства разглядаліся актуальныя пытанні атрымання інфармацыі: Што такое інфармацыя? Для чаго патрэбна? Як забяспечыць сваю бяспеку ў сетцы інтэрнэт? Як праверыць сапраўднасць інфармацыі? Атрыманыя веды ў ходзе інтэрактыўнай гульні дапамогуць падлеткам бяспечна і адказна карыстацца анлайн-прасторай. Мерапрыемства прайшло насычана і цікава.