Тыдзень роднай мовы працягваецца! 18 лютага вучні нашай школы прынялі ўдзел у лінгвістычнай гульні "У краіне беларускіх слоў". Школьнікі знайшлі адказ на многія пытанні пра нашу родную мову. Чаму яна такая мілагучная? Якой літары няма ні ў адной іншай мове, акрамя беларускай? Што прываблівае нас у роднай мове? Юным знаўцам давялося паказаць веданне беларускай лексікі, разгадаць крыжаванку, скласці воблака слоў і нават паспяваць песні на роднай мове. І хто скажа, што беларуская мова - гэта складана? Беларуская мова - гэта цікава, захапляльна і весела!