19 лютага у рамках "Тыдня беларускай мовы" прайшла займальная гульня-віктарына "Любі, шануй, ведай родную мову"!
Вучні пачатковых класаў сёння паказалі, наколькі багаты і мілагучны наш беларускі язык. У гульні прынялі ўдзел дзве каманды, якія фарміраваліся па класах і ў кожнай было сваё непаўторнае "моўнае" імя: "Сказ"і "Слова". Вучні з задавальненнем праходзілі станцыі і выконвалі заданні: "Моўны куфэрак", "Складзі прыказку", "Казка прасілася ў акенца", "Растлумач-ка", "Ад А да Я"(гульня са словамі). Усіх удзельнікаў аб'ядноўвала адно — шчырая любоў да роднага слова. Перамагло, як заўсёды, сяброўства!