19 лютага нашы вучні прынялі ўдзел у конкурсе дэкламатараў вершаў "Гучы, наша роднае слова!" Вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў гучалі пранікнёна і ўзнёсла. Творы былі падабраны вельмі разнастайныя: тэмы Радзімы, прыроды, гісторыі нашага краю перапляталіся з вясёлымі і жартоўнымі вершамі. Кожны з удзельнікаў быў эмацыянальным і шчырым. Усе дэкламатары сталі пераможцамі ў сваёй намінацыі!