20 лютага з тэмай "Чытаем Беларускае і па-беларуску" працягваецца праект "Кожная пятніца роднае сваё". Сёння дзеці пазнаёміліся і ўспомнілі ўжо вядомыя беларускія казкі. Пад дэвізам "Чытаем па-беларуску разам", разам з выхавальнікам прачыталі казкі "Пых", "Піліпка-сынок", "Як курачка пеўніка ратавала". Прагледзелі карцінкі, пагутарылі па змесце казак.