У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" вучні школы прынялі ўдзел у літаратурным экскурсе "ЧЫТАЙ БЕЛАРУСКАЕ ПА-БЕЛАРУСКУ", дзе пазнаёмілася з кніжнай выставай, беларускімі пісьменнікамі-юбілярамі, навінкамі літаратуры. Школьнікі змаглі праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці ў слоўнікавым лабірынце, у гульні "Перакладчык". Вымаўляючы хуткамоўкі, адчулі мілагучнасць і непаўторнасць роднай мовы, разгадваючы загадкі, праявілі сваю кемлівасць і знаходлівасць, а падчас хвілінкі-весялінкі, пераканаліся, што беларусы - народ творчы, цікавы і жартаўлівы, а мова - родная, свая.