20 лютага для навучэнцаў 8 класа прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы ў форме інтэлектуальнай гульні "Па прасторах роднай мовы". 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца гэтае свята - Міжнародны дзень роднай мовы.
Родная мова неацэнная для кожнага з нас. Гэта тая аснова, на якой усе людзі будуюць сваю асобу з імгнення свайго першага ўздыху, і яна - тое, што арыентуе нас на працягу ўсяго жыцця. Яна з'яўляецца сродкам, з дапамогай якога можна навучыць паважаць сябе, сваю гісторыю, сваю культуру і, галоўнае, іншых людзей з усімі іх асаблівасцямі.
Правядзенне падобных мерапрыемстваў адыгрывае важную ролю ў выхаванні патрыятызму, любові да роднай мовы і павагі да культуры свайго народа. Яны дапамагаюць навучэнцам усвядоміць сваю прыналежнасць да беларускай культуры.