26 лютага ў рамках тэмы «Генацыд беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны» ў 1 класе прайшла інфармацыйная гадзіна «Гвалтоўскі згон людзей на прымусовыя працы».
Адна з галоўных традыцый беларускага народа - захаванне гістарычнай памяці. Падчас правядзення інфармацыйнай гадзіны навучэнцы даведаліся, што за гады вайны з тэрыторыі Беларускай ССР было скрадзена на прымусовыя працы каля 400 тысяч чалавек, з якіх на Радзіму вярнулася толькі каля 223 тысячы. Інфармацыйная гадзіна стала яшчэ адной прыступкай у выхаванні патрыятызму і павагі да гісторыі сваёй краіны.