Сёння ў пачатковых класах прайшоў незвычайны "Дзень беларускіх традыцый". Тэма сустрэчы — "Маміны бліночкі для дачушкі і сыночка" — сабрала нас за адным сталом, каб пагаварыць пра беларускую гасціннасць.
Мы даведаліся:
Што сімвалізуюць бліны (сонца, дастатак і добрае жыццё!);
Чаму бліны заўсёды лічыліся "мамінай" стравай;
Як называюцца бліны ў розных кутках Беларусі (аказваецца, і "наліснікі", і "блінцы"!).
Але самае галоўнае — мы зразумелі, што любы блін становіцца ў сто разоў смачнейшы, калі ён прыгатаваны з любоўю. Вучні з задавальненнем пачаставаліся духмянымі блінамі і запівалі іх салодкай гарбатай. Вось так, праз смак, мы захоўваем нашу культуру!
#БеларускіяТрадыцыі #ПачатковаяШкола#СмачнаяСпадчына#