Сёння ў нашай школе у рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" прайшоў незвычайны Дзень спажыўца пад назвай "Салодкія брэнды нашай Радзімы". Вучні пачатковых класаў пагрузіліся ў свет беларускай кандытарскай прамысловасці. Дзеці не толькі пазнаёміліся з гісторыяй любімых цукерак і шакаладак, але і даведаліся, як адрозніць сапраўдны беларускі прадукт ад падробкі. Мы гаварылі пра вядомыя фабрыкі "Спартак", "Камунарка", разглядалі ўпакоўкі і нават спрабавалі сябе ў ролі экспертаў!
Было вельмі пазнавальна і смачна! Галоўнае, што цяпер нашы дзеці ведаюць: самае смачнае — гэта сваё, роднае. ![]()