У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" 13 сакавіка вучні 5-9 класаў адзначылі #ДзеньСпажыўца "Салодкія брэнды нашай Радзімы". Цукеркі, пячэнне, зефір, вафлі дораць не толькі свой цудоўны смак, але і ствараюць выдатны настрой і дзецям, і дарослым. Кожны ўдзельнік мерапрыемства расказаў пра свой любімы ласунак, пачаставаў ім сваіх сяброў. Вельмі цікавай была віртуальная экскурсія на кандытарскую фабрыку "Камунарка". Удзельнікі мерапрыемства атрымалі самыя пазітыўныя эмоцыі.