У рамках праекта "Кожная пятніца – роднае, свае" ў нашай школе адбыўся незвычайны #паэтычныКруіз. Гэта было сапраўднае падарожжа ў свет роднай мовы, дзе паэзія і музыка спляліся ў адно цэлае.
Вучні і настаўнікі акунуліся ў чароўны свет беларускай літаратуры. Гучалі вершы класікаў і сучасных паэтаў, а жывая музыка надавала ім асаблівую глыбіню і хваляванне. Мы яшчэ раз пераканаліся, наколькі мілагучная і багатая наша родная мова.
#РоднаяМова #Паэзія #Музыка #ШкольнаеЖыццё #КожнаяПятніцаРоднаеСвае