Усе мы ведаем, што Беларусь вядома сваімі талентамі.У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" удзельнікамі нашай Тэатральнай Студыі былі вучні пачатковых класаў, якія прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Беларусь – краіна мастацтва і літаратуры” Гэта было сапраўднае падарожжа ў свет беларускай культуры праз тэатральнае мастацтва. Праз вершы, музыку, тэатральныя мініяцюры, творы беларускіх пісьменнікаў і мастакоў вучні пашырылі свой кругагляд і даказалі, наколькі багатая наша спадчына. Як жа прыемна бачыць, як дзеці ўважліва слухаюць родную мову, пераймаюцца сюжэтамі і апладуюць юным "таленавітым зоркам".
Далучайцеся да свету прыгожага разам з намі! ![]()
![]()
#ТэатральнаяСтудыя #МаяБеларусь#ЛітаратураІМастацтва#ПачатковаяШкола