3 красавіка вучні 5-9 класаў "жартавалі па-беларуску" у рамках праекта "Кожную пятніцу - роднае, сваё". Дзень трапных беларускіх жартаў пачаўся з "хвілінкі-весялінкі", падчас якой настаўнік распавёў пра асаблівасці беларускага гумару - лагоднага, але вельмі трапнага. Вучні даведаліся, што беларус заўсёды ўмеў пасмяяцца над складанасцямі, і гэта дапамагала яму выжыць у любыя часы. Конкурсы "перакладчык-гумарыст, "трапнае слоўца", гульня "беларускі мем" садзейнічалі таму, што мерапрыемства прайшло на адным дыханні, пакінуўшы ва ўсіх удзельнікаў шчырыя ўсмешкі і жаданне часцей выкарыстоўваць "трапнае беларускае слова" у штодзённым жыцці.