3 красавiка ў рамках праекта «Кожная пятніца — роднае свае» прайшло мерапрыемства «Жартуем па-беларуску». Удзельнікі жартавалі, перакладалі мемы, стваралі комікс і вялі дыялогі выключна на роднай мове. Мерапрыемства даказала: беларуская мова можа быць вясёлай, жывой і сучаснай.