У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё!" вучні пачатковых класаў прынялі удзел у мерапрыемстве "Перакладчыцкі Вінегрэт". І гэта быў сапраўдны “вінегрэт” з цікавых задач, міні-перакладаў і вясёлых нечаканасцей! ![]()
Сумешвалі словы, перакладалі літаральна і адшуквалі схаваныя сэнсы.
Навучэнцы паспрабавалі сябе ў ролі перакладчыкаў, даведаліся, як па-рознаму гучаць адны і тыя ж словы ў розных мовах, і зразумелі, што мова – гэта жывы арганізм. Галоўны вынік – захапленне і жаданне чытаць і перакладаць далей! ![]()