У рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў ДУА "Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна" прайшоў брэйн-рынг "Перакладчыцкі вінегрэт" паміж вучнямі 5-9 класаў. Мерапрыемства накіравана на прывіцце любові і павагі да беларускага слова, прывіцце гонару за сваю Радзіму. Усе ўдзельнікі былі актыўнымі, у спаборніцтве кожны імкнуўся паказаць сваю эрудыцыю, кемлівасць і хуткасць рэакцыі. У час мерапрыемства вучні з задавальненнем разгадвалі крыжаванкі, загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую і наадварот, знаёміліся з новымі для іх паняццямі. Школьнікі праявілі сябе сапраўднымі знаўцамі роднай мовы, адчулі смак роднага слова.