18 красавіка, вучні 1–4 класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве пад дэвізам «Зробім свет вакол нас прыгажэйшым». Прайшла ўборка тэрыторыі і навядзенне парадку ў класных пакоях.
Малодшыя школьнікі падграблі лісце, падмялі, а таксама прывялі ў парадак куткі чытання і парты. Гэта выдатны прыклад таго, як разам можна зрабіць школу сапраўды родным домам.