Штогод 22 красавіка адзначаецца Міжнародны Дзень Зямлі! Сёння ў нашым дзіцячым садзе прайшлі тэматычныя заняткі, гутаркі і гульні! Мы размаўлялі аб тым, як важна берагчы нашу планету, клапаціцца аб прыродзе і захоўваць яе прыгажосць для будучых пакаленняў.
Рабяты гулялі ў экалагічныя гульні і даведваліся шмат новага аб перапрацоўцы смецця, эканоміі вады і энергіі, вырабілі паштоўкі «Зямля - наш дом!».
Дзеці зразумелі, што нават маленькія дзеянні, такія як выкідванне смецця ў урну, пасадка дрэў і беражлівыя адносіны да жывёл, могуць унесці вялікі ўклад у захаванне нашай планеты.