У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" вучні 1-4 класаў сталі сапраўднымі даследчыкамі беларускага майстэрства. У мерапрыемстве "Умельцы Беларусі" вучні з вялікім захапленнем прайшлі шлях ад народных звычаяў да сучасных вырабаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з цікавасцю вывучалі старажытныя тэхнікі (саломапляценне, вышыўка, бісерапляценне), знаёміліся з беларускім арнаментам і яго сімваламі; вучыліся рабіць лялькі-абярэгі з нітак і кавалкаў тканіны. Галоўны вынік — не толькі цудоўныя вырабы, але і гонар за родную культуру. Традыцыі жывуць, калі іх пераймаюць маленькія беларусы!