Сёння, 8 мая, ў рамках праекта “Кожная пятніца – роднае сваё” нашы вучні пачатковых класаў прынялі ўдзел у мерапрыемстве “Беларусь удзячная. Ліст у 45-ы год”.
Трымаючы ў руках самаробныя канверты, дзеці пісалі пісьмо салдатам Перамогі. Яны не проста выводзілі буквы — яны ад усёй шчырай душы дзякавалі тых, хто абараніў ім мірнае неба над галавой. У сваіх пасланнях вучні паабяцалі берагчы родную зямлю і ніколі не забываць пра вялікі подзвіг.
Гэта быў сапраўдны ўрок памяці і сэрца.