У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" для вучняў 5-9 класаў была праведзена этнаграфічная гасцёўня з элементамі кулінарнага вернісажу "Багата хата не вугламі, а пірагамі". Мэтай мерапрыемства была папулярызацыя беларускіх сямейных традыцый, выхаванне павагі да роднага дома, продкаў, нацыянальнай кухні як часткі культурнай спадчыны. Мерапрыемства прайшло ў вельмі цёплай і утульнай атмасферы. Школьнікі не толькі пачаставалі смачныя пірагі, але і "пакаштавалі" родную культуру на смак , паабяцаўшы захоўваць свае сямейныя традыцыі.