У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" для вучняў пачатковых класаў прайшло мерапрыемства пад вядомай прымаўкай “Багата хата не вугламі, а пірагамі”. Мы гаварылі пра самае галоўнае – пра сямейнае цяпло, гасціннасць і духоўныя каштоўнасці нашага народа. Дзеці з задавальненнем расказвалі пра свае сямейныя традыцыі, адгадвалі загадкі пра беларускую кухню, успаміналі самыя смачныя “бабуліны” рэцэпты. Вучні актыўна дзяліліся гісторыямі пра тое, як іх сем’і сустракаюць гасцей, і прыйшлі да высновы, што самая вялікая каштоўнасць – гэта час, праведзены разам за адным сталом.