У рамках рэспубліканскага праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" ў дзяржаўнай установе адукацыі "Вялікашылавіцкая базавая школа Слонімскага раёна" прайшло свята "Беларускі ручнік - повязь часоў" для вучняў 5-9 класаў. Мерапрыемства праходзіла ў школьным этнаграфічным музеі. Прысутныя пазнаёміліся з відамі ручнікоў: абыдзеннікамі, намётамі, уціральнікамі, святочнымі... Вучні шмат даведаліся пра беларускія народныя абрады, звязаныя з ручнікамі, прыўзнялі заслону народных традыцый,
вучыліся пазнаваць, разумець сваю зямлю, яе народ, пагулялі ў гульню "Ручаёк". Школьнікі прыйшлі да высновы, што ручнік і сёння мае вялікае значэнне ў жыцці чалавека. Няхай спрадвечнае застаецца вечным!