В шестой школьный день, 21 февраля, в начальных классах прошла увлекательная игра-викторина «Угадай профессию»!
Ребята превратились в настоящих детективов: по картинкам, жестам и загадкам они угадывали, кто чем занимается на работе.
20 лютага для навучэнцаў 8 класа прайшло мерапрыемства, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы ў форме інтэлектуальнай гульні "Па прасторах роднай мовы". 21 лютага ва ўсім свеце адзначаецца гэтае свята - Міжнародны дзень роднай мовы.
20 лютага ў пачатковай школе адбылося незвычайнае падарожжа – Дзень чытання "Чытаем беларускае і па-беларуску" у рамках праэкта "Кожная пятніца - роднае сваё". У гэты дзень школьныя калідоры напоўніліся мілагучнай беларускай мовай, а ў класах панавала асаблівая атмасфера.
У рамках праекта "Кожная пятніца - роднае, сваё" вучні школы прынялі ўдзел у літаратурным экскурсе "ЧЫТАЙ БЕЛАРУСКАЕ ПА-БЕЛАРУСКУ", дзе пазнаёмілася з кніжнай выставай, беларускімі пісьменнікамі-юбілярамі, навінкамі літаратуры. Школьнікі змаглі праявіць свае творчыя і інтэлектуальныя здольнасці ў слоўнікавым лабірынце, у гульні "Перакладчык".
20 лютага ў нашай школе адбыўся Гродзенскі абласны дыктант "Рабіць дабро", прысвечаны народнай артыстцы Беларусі і Савецкага Саюза Галіне Кліменцьеўне Макаравай. Яе асоба і творчасць сталі прыкладам жыцця беларускай жанчыны. У Гродзенскім абласным дыктанце прынялі ўдзел усе жадаючыя, вучні, педагогі, супрацоўнікі школы, бацькі вучняў.
20 лютага з тэмай "Чытаем Беларускае і па-беларуску" працягваецца праект "Кожная пятніца роднае сваё". Сёння дзеці пазнаёміліся і ўспомнілі ўжо вядомыя беларускія казкі. Пад дэвізам "Чытаем па-беларуску разам", разам з выхавальнікам прачыталі казкі "Пых", "Піліпка-сынок", "Як курачка пеўніка ратавала". Прагледзелі карцінкі, пагутарылі па змесце казак.
19 февраля в начальных классах прошел час безопасности " Безопасное поведение на объектах железнодорожного транспорта". Учащиеся повторили главные правила безопасного поведения вблизи железной дороги, просмотрели обучающий видеоролик, познакомились с ответственностью , которая наступает при нарушении этих правил.
19 лютага нашы вучні прынялі ўдзел у конкурсе дэкламатараў вершаў "Гучы, наша роднае слова!" Вершы беларускіх класікаў і сучасных паэтаў гучалі пранікнёна і ўзнёсла. Творы былі падабраны вельмі разнастайныя: тэмы Радзімы, прыроды, гісторыі нашага краю перапляталіся з вясёлымі і жартоўнымі вершамі. Кожны з удзельнікаў быў эмацыянальным і шчырым. Усе дэкламатары сталі пераможцамі ў сваёй намінацыі!
19 февраля для учащихся 7 класса был проведён информационный час из цикла "Я. Моя семья. Моя Родина" под названием "Этикет в сети". Мероприятие проводилось в форме интерактивного урока-тренинга с элементами ролевых игр и мини-квеста. Целью информационного часа было познакомить семиклассников с правилами вежливого и безопасного поведения в интернете; развивать умение отличать корректное общение от троллинга, буллинга и манипуляций в сети.
Тыдзень роднай мовы працягваецца, і вучні прымаюць у ім актыўны ўдзел. Цікавасць школьнікаў выклікала выстава самаробных рэчаў "Цуды рук залатых", экспанаты да якой яны прадаставілі самі.